Адкрыццё выставы «Беларускі традыцыйны строй у мініяцюры»


Беларускі традыцыйны строй — гэта яскравая частка духоўнай і матэрыяльнай культуры, якая адлюстроўвае гісторыю, светапогляд і эстэтычныя ідэалы беларускага народа.

Стыль і вобраз традыцыйнага касцюма фарміраваўся на працягу некалькіх стагоддзяў, і ў кожным рэгіёне нашай краіны беларускі традыцыйны строй адзначаецца сваім непаўторным каларытам, хараством і самабытнасцю.

18 мая а 18 гадзіне ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я, у рамках міжнароднай акцыі «Ноч музеяў», адбудзецца адкрыццё выставы «Беларускі традыцыйны строй у мініяцюры». На выставе будуць прадстаўлены лялькі ў традыцыйных беларускіх касцюмах з 6-ці гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі. Лялькі і касцюмы створаны народным майстрам Беларусі Лепельскага Цэнтра рамёстваў Наталляй Аркадзьеўнай Петуховай.

Запрашаем усіх жадаючых дакрануцца да культурнай спадчыны беларусаў.

195